Расследаванне справы Алега Багданава працягнецца пад кантролем Генпракуратуры
Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, не здаецца і працягвае дамагацца крымінальнай адказнасці для былога следчага Жодзінскага ГОСК Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына. Марына Георгіеўна лічыць, што парушэнні названага следчага, дапушчаныя пры правядзенні праверкі па факце смерці яе сына, не адносяцца да дысцыплінарных неразважлівых учынкаў, па якім яго прыцягнулі да матэрыяльнай адказнасці, а носяць характар крымінальна-каральных дзеянняў.
Марына Георгіеўна паўтарае зноў і зноў: „Гэтую жахлівую нечалавечую смерць сына, які быў для мяне ўсім светам, я не дарую нікому!”
Справу Багданава неаднаразова пачыналі і спынялі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. У апошнім атрыманым адказе ад 6 лістапада Генеральная пракуратура зноў паведаміла пра накіраванне справы для новага расследавання ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пры гэтым намеснік Генеральнага пракурора Дыско адзначыў, што справа пастаўлена на асобы кантроль Генпракуратуры.
Так, у адказе Багданавай адзначаецца: «Вывучэнне матэрыялаў крымінальнай справы па факце смерці Алега Багданава паказала, што прынятае па яму рашэнне аб спыненні папярэдняга расследавання з’яўляецца неабгрунтаваным з прычыны няпоўнага даследавання ўсіх абставінаў, якія маюць істотнае значэнне для правільнага вырашэння справы».
На падставе гэтага, Генеральная пракуратура адмяніла пастанову следчага Канцавога, які 12 красавіка 2018 года спыніў папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.
Нагадаем, Алег Багданаў памёр у ВУ «Турма №8» г. Жодзіна 29 студзеня 2016 года ад вострай сардэчнай недастатковасці. У 2014 годзе перанёс цяжкую аперацыю на сэрцы, з’яўляўся інвалідам 3-ці групы і меў патрэбу ў пастаяннай кваліфікаванай медыцынскай дапамозе, назіранні ўрача-кардыёлага. Маці лічыць, што сыну ў СІЗА не аказалі належнай медыцынскай дапамогі.