Расстраляны чарговы асуджаны да смяротнага пакарання



Стала вядома, што 17 снежня быў расстраляны, прыгавораны да смяротнага пакарання за двайное забойства  Аляксандр Асіповічпіша «Камерцыйны кур’ер»

Пра гэта «Камерцыйнаму кур’еру» паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Вольга Іванова. На гучным працэсе яна выступала ў якасці дзяржабвінаваўцы.

9 студзеня 36-гадовы Аляксандр Асіповіч за забойства з асаблівай жорсткасцю двух дзяўчат у Бабруйску быў прыгавораны да смяротнага пакарання. Пры разглядзе яго апеляцыі ў Вярхоўным судзе ён ўпіраў на тое, што гэта было забойства пры самаабароне. Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Як паведаміла Іванова, пасля рашэння Вярхоўнага суда Асіповіч напісаў асабістае хадайніцтва на імя кіраўніка дзяржавы. Аднак Аляксандр Лукашэнка  пакінуў хадайніцтва без задавальнення.

Фота ПЦ „Вясна”