Расстрэльны лес на плакаце Тыдня супраць смяротнага пакарання



На плакаце сёлетняга Тыдня супраць смяротнага пакарання выява чыгуначнага тупіка на Кабыляцкай гары ў Воршы – месца масавых расстрэлаў часоў СССР.  dp_plakat_a2_to

У верасні 1982-га, у лесе каля вёскі Андрэеўшчына (Кабыляцкая гара) пад Оршай пры будаўніцве чыгуначнай галіны Орша-Паўночная была знойдзена яма з целамі расстраляных.

133_n

Надпіс на помніку на Кабыляцкай гары ў Воршы.

Гэта ўнікальны дакумент сведчыць, што 20 верасня 1982 “Камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных органаў” (пракурор, судовы эксперт, прадстаўнік ваенкаманта, міліцыя) правяла агляд парэшткаў, знойдзеных пры будаўніцве чыгуначнага адгалінавання Орша-Паўночная.

Пасля апытання мясцовых жыхароў і правядзення эксгумацыі, камісія выключае магчымасць таго, што гэтыя людзі былі расстраляныя падчас нямецкай акупацыі: “Как правило, немцы проводили расстрелы открыто, а не в глухих местах, из автоматов без повреждения костей головы (…) Осмотром на месте обнаруженных местными жителями останков людей установлено, что захоронение произведено в 1937-1939 г. в глухом лесном массиве (…) все пятьдесят черепов имеют пулевое отверстие в лобной части”.

У 90-ыя гады на Кабыляцкай гары ўсталяваны помнік – вялізны камень з чырвонага дняпроўскага граніта.

Беларускае Радыё Рацыя