Расце колькасць адказнікаў ад пасмяротнага донарства
У Беларусі налічылі 2367 адказнікаў ад пасмяротнага донарства. Штогод у спіс дадаецца 45-60 чалавек.
Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Рэспубліка” распавёў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак Алег Румо. Паводле яго слоў, лічба ў спісе стабілізавалася і вагаецца ў межах 2200-2400 чалавек. Ёсць людзі, якія адклікаюць свае ранейшыя заявы.
Неўзабаве ў Палату прадстаўнікоў паступіць новы законапраект аб трансплантацыі органаў і тканак.
Паводле sb.by