Расце попыт на пошукі сямейных каранёў



Людзі шукаюць у архівах матэрыялы пра сваю сям’ю. І калі яшчэ дзесяць гадоў таму, гэта маглі дазволіць сабе пераважна грамадзяне з дастаткам, то цяпер “сямейнае дрэва” ствараюць людзі з так званым сярэднім прыбыткам. Юрый Даніловіч, які дапамог не адной сям’і, адзначае, што сувязь пакаленняў дае лепшае разуменне сучаснасці:

– Гэта вельмі важна, бо чалавек, які не ведае свае карані, ён губляе сувязь з навакольным светам. Таму трэба захоўваць памяць. Бо як кажуць, чалавек жыве, пакуль жыве пра яго памяць. Чалавек, які не захоўвае памяць пра продкаў, ён не зможа паўнавартасна працягнуць свой род і зрабіць свае добрыя справы ў гэтым свеце.

Вельмі шмат беларускіх сем’яў звярнуліся ў архівы па сямейных справах у сувязі з атрыманнем “карты паляка”, або неабходнасці даказаць прыналежнасць да нейкай мясцовасці. Для многіх гэта стаў першы крок у пошуку сямейных каранёў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя