Раство ў Гародні – для ўсіх
У Гародні не толькі фізічна здаровым, але і хворым людзям прыйшла радасная вестка пра Раство Хрыстова. У гэты дзень у царкве Святога Лукі, якая знаходзіцца ў гарадзенскай абласной бальніцы, прайшла ўрачыстая Боская літургія, у якой маглі ўдзельнічаць хворыя са шпіталя.
– Я вельмі рада. Я тут ужо не першы раз: гэта чацвёртая аперацыя.
– Заўсёды на святы прыходзіць шмат людзей. Часам так шмат, што нават нельга руку падняць.
Кажа святар Аляксандр Хомбак:
– Быў поўны храм людзей. Усё было ўрачыста. Людзі былі з усёй Гарадзенскай вобласці. Калі яны да нас прыязджаюць, то дакранаюцца да гэтай рэлігійнай жывасці. І ў сэрцах сваіх пасля вязуць дадому ў свае гарады і вёскі ідэю абшчыны як сям’і.
Пасля ўрачыстай літургіі для парафіянаў былі выкананы беларускія калядкі ансамблем хору „Бацькаўшчына”.
Цяпер у абласной бальніцы дзейнічае два храмы: рыма-каталіцкая капліца ды праваслаўная царква, – якія выконваюць, апрача духоўнага, сацыяльныя віды службаў у дачыненні да хворых людзей.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара