Ратаўнікі прадухілілі спробу самаспалення жыхара Жлобіна
Ратавальнікі прадухілілі спробу самаспалення жыхара Жлобіна ў шматпавярховым доме, паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Паведамленне пра неадэкватныя паводзіны жыхара шматпавярховага дома паступіла ад суседзяў у дзяжурную частку міліцыі. Паводле відавочцаў, 53-гадовы мужчына абліў сябе і маёмасць у кватэры бензінам, адкрыў ўваходныя дзверы, сеў у крэсла і, трымаючы ў руках запалкі, пагражаў падпаліць сябе і маёмасць. Работнікі МНС пры дапамозе ствала РСК-50 спынілі спробу запаліць запалку. Пасля чаго міліцыянты затрымалі мужчыну. На выпадак магчымага ўзгарання з дома эвакуявалі 12 жыхароў.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Вызначаюцца абставіны і матывы ўчынку.