Ратавальнікі гісторыі
Старажытныя гістарычныя могілкі ў цэнтры Кобрыня выратаваны намаганнямі грамадзянаў, неабыякавых да свайго мінулага. Яны прыбралі могілкі, якім не раз у цяперашнія часы пагражала ліквідацыя. У пачатку ХХ стагоддзя гэтыя могілкі па дагледжанасці не саступалі вядомым некропалям Масквы і Парыжа. Так сказала ва ўспамінах для краязнаўцы Ніны Марчуку 2006 годзе адна са старэйшых жыхарак Кобрыня Арыадна Тэлеман. Цяпер гэта далёка не так. Вандалізм і абыякавасць зрабілі сваё, як кажа ўдзельнік выратавання могілак Алесь Мех:
– Велізарныя былі зараснікі. Іх скасілі, расчысцілі. Дапамагалі ў першы дзень супрацоўнікі мясцовай ЖКГ, бо гэтыя могілкі знаходзяцца менавіта на іх балансе. У гэтым месцы – уся наша гісторыя, наша спадчына. Тут магілы нашчадкаў Касцюшкі, Траўгута, помнік брату Міцкевіча.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Калумбарый на могілках выратаваў прадпрымальнік Эдуард Блюднік. Паводле Алеся Меха, гэтыя могілкі знаходзяцца паміж праваслаўным і каталіцкім храмамі. Нельга лічыць іх толькі каталіцкімі. Тут пахаваны людзі розных канфесій. Дзеці аднаго Хрыста, як напісала Ніна Марчук.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Кобрынь
