Ратавальнікі правераць гатовасць школ да надзвычайных сітуацый
У межах прафілактычнай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая будзе ладзіцца з 1-га па 10-е верасня, у краіне адбудуцца вучэбныя эвакуацыі з устаноў адукацыі.
Гэта штогадовая акцыя, і яна паказвае эфектыўнасць, – адзначае ратавальнік Аляксандр Чарвякоўскі:
– Гэтыя заняткі праходзяць у нас штогод. Ужо склалася добрая практыка ў мэтах прафілактыкі пажарнай бяспекі на аб’ектах школьнай і дашкольнай адукацыі. Самы лепшы спосаб, каб не ўзнікла панікі, – гэта праводзіць пастаянныя трэніроўкі, заняткі па эвакуацыі, каб дзіця ведала ў любым стане і становішчы, дзе б яно не знаходзілася ў гэты момант.
Па інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, напярэдадні новага навучальнага года каля 30 тысяч педагогаў і тэхнічнага персаналу школ прайшлі супрацьпажарны інструктаж.
Беларускае Радыё Рацыя