Ратавальнікі знайшлі жанчыну, якая заблукала
Ратавальнікі знайшлі жыхарку Вілейскага раёна Менскай вобласці, якая заблудзіла ў лесе.
Паводле інфармацыі прэс-службы Менскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра знікненне ў лясным масіве жанчыны ля пасёлка Прыазёрны Вілейскага раёна паступіла 19 верасня ў 5.11. Для пошукавых работ былі задзейнічаныя супрацоўнікі МУС, работнікі МНС і мясцовае насельніцтва.
У 5.45 работнікамі МНС зніклая знойдзеная. Жанчына ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы.
