Раўнапраўе як аснова дэмакратычнай палітыкі



Раўнапраўе як аснова дэмакратычнай палітыкі. Тэзісы гучалі на першай сустрэчы працоўнай групы па гендарнай роўнасці Усходняга партнёрства. Прыгадаем, афіцыйны Менск, пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі ў 2021 годзе спыніў удзел у праграмах Усходняга партнёрства ў адказ на санкцыі Еўразвязу.

Ад Беларусі ў дыскусіях працоўнай групы ў Бруселі ўдзельнічала прадстаўніца Фемгрупы Каардынацыйнай Рады Юлія Міцкевіч.

Не як прадстаўніца беларускіх апазіцыйных структур, а беларускай грамадзянскай платформы. Юлія Міцкевіч акрэсліла, чаму сёння пра гэта важна дыскутаваць:

–  На сёння, нават калі мы кажам не толькі пра рамку „Усходняга партнёрства” як праграмы, але і пра рамку ўвогуле еўрапейскай палітыкі, еўрапейскага вектара, вельмі выразна прапісана, што гендарная роўнасць з’яўляюцца абавязковымі ўмовамі для дэмакратыі, для пабудовы дэмакратыі, для развіцця дэмакратычнага грамадства і г.д. То бок абавязкова неабходна першае і другое, што гэта ключавая каштоўнасць.

Беларускія апазіцыйныя палітыкі дэкларуюць сваю прыхільнасць да еўрапейскіх каштоўнасцяў, напрыклад, курс на збліжэнне з Еўрапейскім саюзам прагучаў у рамках праграмнай канферэнцыі «Новая Беларусь». І таму трэба далей развіваць пытанне гендарнай роўнасці ў Беларусі, падсумоўвае прадстаўніца Каардынацыйнай рады Юлія Міцкевіч.

Яна будзе сёння госцем беларускага радыё рацыя а 16.10 паводле беларускага часу, 14.10 паводле – польскага.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя