Разам з прадстаўнікамі ўлады пашукаць магчымыя шляхі



Візіты да дэпутатаў мясцовых Саветаў і мясцовых органаў улады плануюць актывісты партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. У межах кампаніі “За малы памежны рух” яны хочуць распавесці ім аб неабходнасці ажыццяўлення такой ініцыятывы паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама пашукаць разам магчымыя шляхі паскарэння і рэалізацыі на практыцы дамовы „Пра малы памежны рух”.

Каардынатар БХД у Берасці Аляксандр Храпко распавёў пра тое, чаму варта камунікаваць з мясцовай уладай:

– Таму што гэта мясцовыя органы ўлады і ад іх залежыць 50% поспеху ўсёй кампаніі. Калі яны станоўча адрэагуюць, то яны нейкім чынам могуць паспрыяць у рэалізацыі гэтага праекта. Калі не паспрыяюць, то хаця б не будуць замінаць нашай дзейнасці ў гэтым накірунку.

Самае галоўнае – адкрыта праінфармаваць прадстаўнікоў улады аб дзейнасці кампаніі, а таксама данесці да грамадства іх меркаванне адносна такой ініцыятывы, – дадаў Аляксандр Храпко.

Беларускае Радыё Рацыя