Разам з жонкай затрымалі брата палітолага Валера Карбалевіча



Пра гэта паведамляе „Гомельская Вясна”.

Паведамляецца, што супрацоўнікі САХР з Менску з пачаткам так званых „антытэрарыстычных” вучэнняў праехаліся па Рэчыцкім раёне. Там затрымалі брата палітолага Валерыя Карбалевіча разам з жонкай.

Іх прымушалі запісаць „пакаяльнае” відэа, але сям’я не згадзілася.

Пасля іх забралі ў ІЧУ, пратрымалі 72 гадзіны, але асудзіць не паспелі, бо затрыманых у той дзень было шмат. Вядома, што сямейству выдалі позвы ў суд на 10 лістапада. У жонкі забралі тэлефон: там у акаўнце ў „Аднакласніках” знайшліся падпіскі на „Радыё Свабода”.