Разбіўся верталёт уладальніка футбольнага клуба „Лестэр”
Паводле пакуль непацверджаных афіцыйна звестак загінула 4 ці 5 чалавек – два пілоты, уладальнік клуба – буйны тайскі бізнесовец Вішай Шрывадданапрабха, яго дачка і яшчэ адзін мужчына. Верталёт пасля ўзлёту загарэўся і рухнуў на аўтастаянку стадыёна. Прычынай аварыі стала няспраўнасць хваставога вінта верталёта.
***
Верталёт уладальніка брытанскага футбольнага клуба „Лестэр сіці” Вішая Шрывадданапрабхі ўпаў і загарэўся каля клубнага стадыёна King Power Stadium у Лестэры ўвечары 27 кастрычніка. Пра гэта паведамляе BBC.
На стадыёне ў гэты дзень праходзіў матч ангельскай Прэм’ер-лігі „Лестэр” – „Вэст Хэм юнайтэд”. Праз паўгадзіны пасля матчу верталёт упаў на аўтамабільную паркоўку. Пакуль невядома ці быў сам уладальнік клубу на борце верталёта, дакладна вядома, што ён быў на гэтым матчы.
Мільярдэр Вішай Шрывадданапрабха купіў „Лестэр сіці” ў 2010 годзе.