Разгляд адміністрацыйнай справы Уладзіміра Арлова перанесены
Суд Ленінскага раёна Менска перанёс разгляд адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да пісьменніка Уладзіміра Арлова на 12.00 10 студзеня. Рашэнне прыняла суддзя Марына Запаснік.
30 снежня Арлоў у суд не з’явіўся, накіраваўшы заяву, каб справа разглядалася пры яго адсутнасці. Сведкі на пасяджэнне таксама не прыйшлі.
Арлоў абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях супраць паглыбленай інтэграцыі з РФ (ч. 1 арт. 23.34 КаАП). За якую з чатырох акцый (7, 8, 20, 21 снежня) складзены пратакол, невядома.
Сёння ў гэтым жа судзе на 14.30 прызначаны разгляд пратакола ў дачыненні да пісьменніка і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева.