Разгляд справы над Шарэндам перанеслі на 11 ліпеня



Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» запатрабаваў адваката. У судзе Маскоўскага раёна Берасця мусіў адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да яго. Каментуе мясцовы праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Шарэнду асудзілі за тое, што 14 ліпеня нібыта ён у Тэлеграме пад нейкім нікам распаўсюджваў заклікі да ўдзелу у несанкцыянаваных мерапрыемствах. За гэта ён і атрымаў свае 15 сутак. Але, калі на яго складалі падчас затрымання пратаколы, – пратакол быў не адзін, не толькі па 23.34 – за масавыя мерапрыемствы, але  яшчэ за непадпарадкаванне склалі.

Разгляд справы ў адносінах да актывіста працягнецца 11 ліпеня ў 11:00. Адразу пасля пераносу, Андрэя Шарэнду зноў накіравалі ў Ізалятар часовага ўтрымання пры Ленінскім РАУС горада Берасця, адкуль яго і дастаўлялі на суд. Там ён працягне адбываць пятнаццацісуткавы арышт па першай пастанове суда за «несанкцыянаваную акцыю 14 ліпеня».

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце