Разгром актывістаў незалежных прафсаюзаў і «Рабочага руху»



У перыяд з 19 па 21 красавіка 2022 года ў Беларусі былі затрыманыя больш за 20 прадстаўнікоў і актывістаў незалежнага прафсаюзнага руху. Большасць з іх была асуджаная, а некаторыя паспелі адбыць пакаранне. Гэты перыяд можна лічыць пачаткам спланаванага ўладамі разгрому ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», агулам ад красавіка 2022 да жніўня 2023 года было затрымана больш за 35 актывістаў незалежных прафсаюзаў, дагэтуль за кратамі застаецца 18 абаронцаў правоў працоўных, большасць з якіх беларускай праваабарончай супольнасцю былі прызнаныя палітвязнямі. Частка з іх адбывае «хатнюю хімію».

вясна