Размінаванне Украіны зойме дзесяцігоддзі
19 гадоў таму

Размінаванне Украіны зойме дзесяцігоддзі і будзе каштаваць мільярды, піша The Washington Post са спасылкай на аналітыкаў. Патрабуюцца вялізарныя чалавечыя рэсурсы — і спецыялістаў, і добраахвотнікаў, якія будуць праходзіць спецыяльная інструктажы. Сусветны банк лічыць, што толькі ў бліжэйшыя 10 гадоў на размінаванне спатрэбіцца болей 37 млрд долараў. Для параўнання: праца па размінаванні Камбоджы, дзе была грамадзянская вайна ў 1960-1970-я, дагэтуль не скончаная.
