Размова пра грамадскі актывізм – у Наваполацку
Зімовая шэрань наводзіць сум? Не хапае матывацыі на малыя і вялікія здзяйсненні? А можа вы проста шукаеце той чароўны штуршок, які дапаможа выйсці з зоны ўласнага камфорта? Вам да нас!
20 лютага ў Наваполацку адбудзецца ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пад назвай “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм”. Натхняльныя гісторыі поспеху ад грамадскіх актывістаў з розных куткоў Беларусі – лепшая магчымасць зарадзіцца і распачаць новыя справы!
Таксама, на ток-шоў мы абмяркуем пытанні: –Якім чынам аб’ядноўваць гарадскую супольнасць для вырашэння актуальных праблемаў і пошукаў новых формаў узаемадзеяння? –Як адбываецца камунікацыя з грамадскім актывам з боку ўладаў? –Якія іструменты для вырашэння грамадскіх праблемаў найбольш эфектыўныя і шмат іншых!
Спікеры:
Антон Матолька, гарадскі актывіст, аўтар праекта “МотолькоПомоги” Яўгенія Пачэпка, старшыня YMCA-ХСВМ Віцебск, мэнэджэр РРЦ Вольга Дамаскіна, дырэктар Установы “ІніцыАрт”
20 лютага, 18:00,
Канферэнц-зала гатэля “Дружба”,
вул. Я.Коласа, 46