Развітанне з Віктарам Валадашчуком адбудзецца 27 чэрвеня
Развітанне з рэдактарам “Газеты Слонімскай” Віктарам Валадашчуком адбудзецца ў чацвер, 27 чэрвеня, у Слоніме.
Развітанне пачнецца ў Слонімскім Спаса-Праабражэнскім саборы на вуліцы Пушкіна з 7.30 да 12 гадзін. Пасля адбудзецца адпяванне нябожчыка і праводзіны яго ў апошні шлях.
Віктар Валадашчук будзе пахаваны на гарадскіх могілках у Слоніме.
Беларускае Радыё Рацыя
