Рэальная яўка на выбарах у Гомелі рэдка дасягала 70%



Незалежныя назіральнікі з Гомельшчыны зафіксавалі разыходжанні дадзеных на ўчастках, дзе ажыццяўляўся кантроль за выбарамі. Паводле каардынатара кампаніі „За справядлівыя выбары” ў Гомельскай вобласці Уладзіміра Кацоры, узровень рэальнай яўкі на ўчастках, дзе працавалі назіральнікі, рэдка дасягаў 70-ці працэнтаў:

– Разыходжанні, вядома, ёсць, асабліва гэта, канешне, горад Гомель. Участак №3 горада Гомеля. Гэта Цэнтральны раён. Камісія прыпісала яўку на 337 выбаршчыкаў. Камісія выбарчага участка №33 Савецкага раёна прыпісала 539 выбаршчыкаў. Камісія ўчастка №39 Савецкага раёна – 407. Калі браць згаданы трэці участак Цэнтральнага раёна, то камісія паказала яўку 76,5%, на самой справе па падліках яўка была 53,4%.

Нараўлянскі раён Гомельшчыны рэкордна прагаласаваў за Лукашэнку. Згодна афіцыйным дадзеным Цэнтрвыбаркаму, 98,4 працэнтаў жыхароў раёну аддалі свае галасы за пяты тэрмін нязменнага кіраўніка дзяржавы.

Беларускае Радыё Рацыя