Рэчы беларускіх добраахвотнікаў разыходзяцца па музеях
Яшчэ ў адным украінскім музеі з’явіліся экспанаты беларускіх добраахвотнікаў.
Калекцыя гістарыянага музея горада Новавалынск папоўнілася экспанатамі беларускіх добраахвотнікаў. У музей перадалі шэўрон байца Атрада «Пагоня» і сцяг з подпісамі байцоў Тактычнай групы «Беларусь».
З’явіліся экспанаты ў межах праекта па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, рэчаў беларускіх добраахвотнікаў.
Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атрада «Пагоня».
Перад гэтым экспанаты беларускіх байцоў ужо з’явіліся ў Валынскім краязнаўчым музеі, музеях Кіева, Хмяльніцкага, Крамянца, Cтарай Выжыўкі, Камень-Кашырска, Дубна, Ковеля, Гарохава і Уладзімір-Валынска.