Рэдактар «Эхо Москвы» адказаў Лукашэнку



Рэдактар «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў працягнуў завочную палеміку з Аляксандрам Лукашэнкам пра цану беларускага суверэнітэту.

Штуршок да абмену выказваннямі паміж Лукашэнкам і Венядзіктавым дало інтэрв’ю рэдактара «Эхо Москвы» ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону 6 ліпеня.

«Ці ўстоіць Лукашэнка, ці не – гэта пытанне цаны. Важна, што прапануюць. Бо ў яго ёсць тавар, але дайце за яго добрую цану», – сказаў Аляксей Венядзіктаў Дзмітрыю Гардону.

Праз тры дні Лукашэнка адказаў Венядзіктаву разважаннямі пра бясцэннасць суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

«Няма той цаны, якую яны мне могуць заплаціць, каб я пайшоў на іхныя ўмовы, – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі дзяржаўных медый 9 ліпеня. – У труне кішэняў няма». «Суверэнітэт і незалежнасць не прадаюцца», – падсумаваў Лукашэнка. Словы Аляксандра Лукашэнкі перадаў канал АНТ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: БелТА