Рэдактара парталу Orsha.eu абвясцілі ў вышук



Арыенціроўкі з фота Ігара Казмерчака цяпер вісяць у Воршы на стэндах міліцыі.

Сам журналіст напісаў у Фейсбуку: “Відаць, Лукашэнка няслаба на мяне пакрыўдзіўся за абразу. Шкада, што так і не ведаю, чым абразіў, а то можна было б паставіць на прамысловы паток. Цяпер я, аказваецца, „скрылся от следствия” і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе”, — напісаў ён.

Фота з Facebook