Рэдактара „Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча асудзілі на 4 гады калоніі
14 гадоў таму
Рэдактара „Рэгіянальнай газеты” Аляксандра Манцэвіча асудзілі на 4 гады калоніі.
У судзе Маладзечанскага раёна 3вынесены абсурдны прысуд галоўнаму рэдактару „Рэгіянальнай газеты” і палітвязню Аляксандру Манцэвічу. Журналіста абвінавацілі ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.
Крымінальную справу вёў суддзя Аляксей Іршын, дзяржабвінавачанне падтрымліваў памочнік пракурора — Аляксандр Марцінчык. Суд пастанавіў пакараць журналіста пазбаўленнем волі тэрмінам на 4 гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама яму прысуджаны штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 94 000 рублёў, піша праваабарончы цэнтр „Вясна”. Аляксандр Манцэвіч сваёй віны не прызнаў.