Рэферэндум мае рэкамендацыйны характар
Выключна рэкамендацыйны характар можа мець рэферэндум. Такімі сталі апошнія вынікі сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады праціўнікаў акумулятарнага завода ў Берасці.
Цяпер ужо стала вядома пра фармаванне ініцыятыўнай групы, але дата і фармат – невядомыя, – распавёў адзін з удзельнікаў акцый, грамадскі дзеяч Фёдар Петрусевіч:
– Рэферэндум такі спантанны, бо раней яны ўжо спрабавалі ўтварыць ініцыятыўную групу. Ім адказалі, што на рэферэндуме могуць разглядацца толькі тыя пытанні, якія менавіта не рэгулююцца заканадаўствам. Вось гэтыя ўсе пытанні пра ВОЗ, адвод зямельнага ўчастка ды іншыя ў нас рэгулююцца заканадаўствам. Зараз яны зноў паставілі пытанне пра рэферэндум. Пытанне дагэтуль не сфармуляванае – толькі знесці завод або перанесці ў іншае месца.
Змаганні супраць акумулятарнага завода ў Берасці цягнуцца больш за два гады. Пакуль вынікам сталі толькі перамовы з уладамі па тэме рэферэндуму.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце