Рэферэндума па пытанні будаўніцтва завода АКБ пад Берасцем не будзе
Пра гэта падчас прамой лініі заявіў старшыня аблвыканкама Берасцейскай вобласці Юрый Шулейка. Таксама ён не бачыць нічога дрэннага ў тым, што ў Гародні будзе будавацца 2-я чарга азотна-тукавага камбіната, які ў разы несупаставімы па маштабах і ўплыву на навакольнае асяроддзе з акумулятарным заводам, і ніхто не праводзіць ніякіх рэферэндумаў.
Вось як гучаў адказ кіраўніка вобласці:
«У аснову рэферэндума маглі легчы спрэчныя пытанні аб будаўніцтве/небудаўніцтве завода. Лагічна, завод ужо быў пабудаваны (да моманту, калі Аляксандрам Лукашэнкам была дапушчана магчымасць правядзення рэферэндуму. — Рэд.). Завод будаваўся па інвестыцыйнай праграме Рэспублікі Беларусь. Тое, што звярталіся нашы, так бы мовіць, апаненты аб правядзенні рэферэндуму ў сельсавет (Цельмінскі. — Рэд.), То мы не можам такі рэферэндум юрыдычна правесці, таму што гэта дзяржінвестпраграмы. Магу параўнаць, як выхадзец з Гродзенскай вобласці, што мы пабудавалі БелАЭС, не праводзячы рэферэндуму; ў Гродне будзе будавацца 2-я чарга азотна-тукавага камбіната, які ў разы несупаставімы па маштабах і ўплыву на навакольнае асяроддзе з акумулятарным заводам, і ніхто не праводзіць ніякіх рэферэндумаў. А ў аснову работы завода АКБ пакладзена тое, што на сённяшні дзень усе нарматыўныя паказчыкі, так званыя ГДК (гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі. — Рэд.), якія атрымаў акумулятарны завод, адпавядаюць рэчаіснасці, і сёння выкіды не перавышаюць нават паловы ад уведзеных ГДК.
Завод стаіць на самым жорсткім экалагічным кантролі. Ён працягваецца. Сёння маніторынг даступны на сайце акумулятарнага завода, дзе вы бачыце, якія могуць быць выкіды ў той ці іншай кропцы, з пэўнай перыядычнасцю.
Завод пагрозы ніякай не нясе. Але калі там будзе найменшае парушэнне на працягу трох разоў па экалагічным заканадаўстве, завод прыпыняе сваю працу да ліквідацыі заўваг з боку эколагаў або іншых кампетэнтных службаў, які праводзяць сёння маніторынг вады, атмасфернага паветра і выканання прыродаахоўнага заканадаўства».
Нагадаем, пасля таго, як Лукашэнка паабяцаў правесці рэферэндум па будаўніцтве завода АКБ пад Берасцем, праціўнікі гэтага праекта сабралі ініцыятыўную групу па яго правядзенні, але ім было адмоўлена ў рэгістрацыі.