Рэферэндумы з парушэннем усіх нормаў міжнароднага права



Расея да 27 верасня праводзяць ў ДНР і ЛНР, а таксама на частках акупаваных Херсонскай і Запарожскай абласцей так званыя «рэферэндумы» за ўваходжанне у склад Расейскай федэрацыі. У свеце вынікаў гэтых «рэферэндумаў» не прызнаюць. Такое рашэнне лагічнае, бо яны парушаюць вядомыя законы ды агульнапрынятыя нормы, заўважае украінская журналістка, карэспандэнт ва Украіне «Новай газеты» Вольга Мусафірава

– Праходзяць пад руляй аўтамата і вымушанага галасавання грамадзян. Хіба гэта рэферэндум, калі ў ім прымае ўдзел малая частка жыхароў Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей, а большая частка адсутнічае, бо большая частка выехала. Для каго ён мае значэнне – для Пуціна. Яму не ўдалося, умоўна кажучы, выкупаць свайго каня ў шампанскім на Хрэшчаціку, дык ён вырашыў хоць ката півам абліць з дапамогай нэтых рэферэндумаў.

У Крамлі заяўляюць, што ў выпадку станоўчых вынікаў так званых „рэферэндумаў” спробы Украіны вярнуць захопленыя тэрыторыі будуць расцэньвацца як напад на РФ. Дэпутаты Дзярждумы Расеі збіраюцца на пазапланавае пасяджэнне 29 верасня. Менавіта там плануюць галасаваць за законапраект аб уваходжанні Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны ў склад Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя