Рэгістрацыя абітурыентаў для здачы ЦТ у рэзервовыя дні завяршаецца 9 ліпеня
Напрыклад, калі абітурыенты ўдзельнічалі ў ЦТ у асноўны дзень, але не змаглі дапісаць сваю работу з-за пагаршэння стану здароўя, яны змогуць скарыстацца рэзервовым днём. Для аказання абітурыентам медыцынскай дапамогі ва ўсіх пунктах правядзення тэставання былі арганізаваныя дзяжурствы медыцынскіх работнікаў, таму такія выпадкі фіксаваліся непасрэдна на месцы.
Уважлівымі прычынамі могуць быць службовая камандзіроўка, міжнародныя спаборніцтвы і конкурсы, няшчасныя выпадкі, нейкія непрадбачныя абставіны.
Таксама тры рэзервовыя дні даюць шанец паўдзельнічаць у конкурсе на бюджэтныя месцы абітурыентам з Расеі, Казахстана, Кыргызстана і Таджыкістана, якія не паспявалі прыехаць у
Беларусь у чэрвені, каб здаць ЦТ разам з беларусамі, паколькі ў гэты ж час здавалі свае нацыянальныя экзамены. А вось тыя, хто парушыў правілы ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, здаць прапушчаны экзамен у рэзервовы дзень не змогуць.
Звяртацца з дакументамі, якія пацвярджаюць прычыну няяўкі на ЦТ, трэба ў Белдзяржуніверсітэт, Берасцейскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Беларуска-расейскі ўніверсітэт, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. З сабой трэба мець пропуск на тэставанне, якое было прапушчана, і дакумент, які сведчыць асобу абітурыента.
ЦТ у рэзервовыя дні пройдзе 14, 16 і 18 ліпеня.
Сертыфікаты абітурыентам пачнуць выдаваць 16 ліпеня, а тым, хто здаваў яго ў рэзервовыя дні, — з 23 ліпеня.