Рэгістрацыя на ЦТ завяршаецца ў Беларусі
У Беларусі 1 чэрвеня завяршаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання па вучэбных прадметах.
Пункты рэгістрацыі ў суботу, 1 чэрвеня, будуць працаваць з 9.00 да 18.00.
Паводле апошніх даных, на ЦТ зарэгістраваліся каля 74 тыс. чалавек.
Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. На 13 чэрвеня назначана тэсціраванне па рускай мове. ЦТ па грамадазнаўстве пройдзе 15 чэрвеня, па матэматыцы – 17 чэрвеня, па біялогіі – 19 чэрвеня. Тэсціраванне па замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) па графіку Мінадукацыі запланавана на 21 чэрвеня. Хімію абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня, фізіку – 25, гісторыю Беларусі – 27, геаграфію – 29 чэрвеня. ЦТ па сусветнай гісторыі (навейшы час) адбудзецца 1 ліпеня.
Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ. Тут пройдзе і тэставанне.
Прымаць дакументы ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. І з 15 лістапада па 5 снежня – на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платную аснову і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, – з 12 ліпеня па 4 жніўня. А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.
Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня – ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту – па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове – па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).