«Рэгіянальная газета» прыпыняе выхад друкаванай версіі
Такую абвестку выданне зрабіла на сваім сайце.
«Дарагія чытачы папяровай «Рэгіянальнай газеты»! — гаворыцца ў звароце да чытачоў. — На жаль, нумар за 23 ліпеня па незалежных ад рэдакцыі прычынах вы не атрымаеце. Як і наступныя. Просім у вас прабачэння і спадзяемся на разуменне сітуацыі».
19 ліпеня ў рэдакцыю недзяржаўнай «Рэгіянальнай газеты» ў Маладзечне прыходзілі сілавікі. Тады ж затрымлівалі журналістак Зою Хруцкую і Настассю Уткіну. Таксама ў той дзень прыходзілі дадому да галоўнага рэдактара Аляксандра Манцэвіча. Яго разам з жонкай звезлі на допыт.
„Рэгіянальная газета” больш за 25 гадоў піша пра падзеі ў сямі суседніх раёнах Мінскай і Гродзенскай абласцей (Маладэчанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Валожынскім, Смаргонскім, Астравецкім, Ашмянскім).