Рэгіянальныя ІП незадаволеныя менскімі прадпрымальнікамі



Індывідуальныя прадпрымальнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, якія прымалі ўдзел 22 лютага ў акцыі супраць указа № 222 у Менску, ужо вярнуліся ў свае гарады і пасёлкі.

marchyk-viktar-slonimСябра рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Перспектыва”, каардынатар па Гарадзенскай вобласці Віктар Марчык выказаў свае ўражанні наконт мітынгу ў Менску: “На мітынг прыехалі ІП з розных рэгіёнаў Беларусі. І хоць нам перашкаджалі міліцыя і снегаўборачныя машыны праводзіць мітынг, мы яго правялі і дамовіліся зноў сабрацца ў Менску 28 лютага а 15 гадзіне. Адно нас вельмі здзівіла, што ІП з рэгіёнаў не падтрымалі менскія ІП. Магчыма, ім у сталіцы лягчэй знайсці працу, а таксама вырашыць пытанні з працаўладкаваннем, чым ІП, якія жывуць у райцэнтрвах Беларусі, дзе шмат праблем з працаўладкаваннем, з заробкам, з бізнесам наогул. Таму мы незадаволены дзейнасцю менскіх ІП, якія свае пытанні вырашаюць самастойна, пакінуўшы адных ІП у рэгіёнах. Такім учынкам менчукоў ІП з рэгіёнаў здзіўлены. Калі яны нас у нядзелю не падтрымаюць, мы будзем вырашаць пытанні без іх. І на менскіх ІП болей не будзем спадзявацца”.

Беларускае Радыё Рацыя