Рэйкавая вайна: затрыманні ў лакаматыўным дэпо Гомеля



У нядзелю былі затрыманыя тры памочнікі машыніста, а сёння, 28 сакавіка, яшчэ адзін машыніст з лакаматыўнага дэпо Гомель. Машыніста забралі невядомыя людзі проста з яўкі ў дэпо на рэйс, піша тэлеграм-канал @belzhd_live. Таксама ёсць інфармацыя аб затрыманні і правядзенні ператрусаў у работнікаў іншых падраздзяленняў Беларускай чыгункі.

Як вядома, за першы месяц баявых дзеянняў ва Украіне у Беларусі былі пашкоджаныя каля дзясятка элементаў чыгуначнай інфраструктуры. За апошнія тры дні на беларускай чыгунцы адбыліся адразу дзве значныя дыверсіі. У абодвух выпадках пашкоджана чыгуначнае абсталяванне коштам у дзясяткі тысяч даляраў.

Аднак рух эшалонаў з расейскай вайсковай тэхнікай на беларускай чыгунцы не спыняецца. Найчасцей паведамленні і фота з расейскай вайсковай тэхнікай на чыгуначных платформах з’яўляюцца з Гомеля, Мазыра і Рэчыцы.

Беларускае Радыё Рацыя