Рэкамендацыі распрацоўшчыкам інвестпраекта “Крэйдавыя горы”
Заўвагі і рэкамендацыі адаслалі прадстаўнікі роварнага руху распрацоўшчыкам інвестпраекта “Крэйдавыя горы.” У лістападзе летась у Гародні прайшло афіцыйнае адкрыццё роварнага маршрута ў лесапарку “Пышкі”, як часткі роварнага маршрута пад нумарам 412.
Карыстальнікі цягам некалькіх месяцаў сабралі заўвагі і адаслалі іх турыстычнаму спартоваму саюзу, які быў адказны за выкананне праекту з беларускага боку. Кажа старшыня “Вела Гродна“ Юлія Каляда:
– Прэзентацыя больш падавалася як адкрыццё сцежкі-дублёра ў Пышках, больш гаварылі пра гэта, а не пра сам маршрут “Мелавыя горы”. Я ведаю, што да гэтага часу РТСС, які займаецца рэалізацыяй гэтага праекту, яго не завершыў. Таму мы вырашылі, што нашыя рэкамендацыі будуць карысныя.
Сярод заўвагаў: недастатковая разметка трасы, карчы ды караніскі на дарозе, небяспечныя схілы, папярэдне не пазначаныя для інфармавання раварыстаў. Таксама ў рэкамендацыі звернута ўвага на неабходнасць вызначыць прыярытэт руху для раварыстаў на гэтым маршруце. Бо па ёй бяспечна шпацыруюць цяпер пешаходы.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота veloby.net