Рэканструкцыя “Дынама” працягваецца
Будаўнікі ўпэўнены, што галоўную арэну краіны паспеюць адрамантаваць да пачатку 2018 году.
Завяршыць рэканструкцыю запланавана ў 2017 годзе, хаця пачалася яна яшчэ чатыры гады таму.
“Сёння няма падставаў казаць, што тэрміны могуць быць у чарговы раз перанесены, здаецца, усё ідзе па плане, – распавялі будаўнікі, якія працуюць на “Дынама”. – Зараз узводзяцца новыя трыбуны, ідуць працы непасрэдна на полі. Але і працы яшчэ шмат”.
Нагадаем, што ў будучым стадыён “Дынама” пераўтворыцца ў лёгкаатлетычны комплекс.
Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
