Рэканструкцыя гістарычнага шляху
Да 2025 года павінны быць завершаны працы па аднаўленні гідравузлоў на Дняпроўска-Бугскім канале, які злучае Балтыйскае і Чорнае мора ад Гданьска праз Пінск і Мазыр да Херсона. Гэта падвысіць эканамічную і культурна-турыстычную значнасць шляху.
Намесніца старшыні Беларускага таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна адзначае, што 230 год таму канал закладалі з думкаю пра развіццё Палесся:
– Так стараліся патрыёты Палесся, перадусім Матэвуш Бутрымовіч, Адам Нарушэвіч, гетман Агінскі, каб зацікавіць караля. Стараліся паказаць гэтае Палессе так, каб, з аднаго боку, былі бачны яго рэсурсы, магчымасці. А з другога боку – якія тут патрэбны камерцыйныя праекты, каб гэтыя рэсурсы і палеская прадукцыя трапіла далей за Польшчу, у Заходнюю Еўропу.
Напрыканцы існавання Рэчы Паспалітай на беларускім Палессі паўстала ўнікальная водная сістэма, якую некаторыя навукоўцы называюць Агінскай. Яна спрыяла эканамічна-культурнаму ўзбуйненню краю. Заняпад каналаў прыйшоў у выніку савецкай меліярацыі на Палессі.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота belarusfacts.by