Рэха Чарнобылю
На Піншчыне санітарна-эпідэміялагічная служба назвала 6 вёсак, каля якіх лепш не збіраць лясныя дары. Гэта пераважна населеныя пункты на поўдні раёна, дзе ў грыбах у 2-3 разы завышаныя нормы па радыяцыі.
Грамадзянам, перад нарыхтоўкай, раяць удакладняць інфармацыю ў лясніцтвах. Лекар-эпідэміёлаг Таццяна Кім засцерагае, што з грыбамі, і нават з ядомымі, трэба быць уважлівымі:
– Атруціцца можна не толькі атрутнымі грыбамі, часта харчовыя грыбы могуць стаць прычынай атручвання. Калі гэта грыбы старыя, пацямнелыя, са слядамі плесні, падгнілыя, паедзеныя лічынкамі, ад такіх грыбоў лепш адмовіцца адразу. Акрамя таго, харчовыя грыбы, як і ўсе віды грыбоў, яны здольныя назапашваць у вялікіх колькасцях таксічныя рэчывы.
Па інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сёлета ў краіне зафіксавана 38 выпадкаў атручвання грыбамі з якіх адзін, у Кобрыне, са смяротным вынікам.
Беларускае Радыё Рацыя