Рэха Другой Сусветнай



Каб пазбегнуць трагедыі, якая адбылася ў сакавіку ў Бярэзінскім раёне, калі трое хлапчукоў падарваліся на снарадзе часоў вайны, ратавальнікі заклікаюць грамадзянаў быць пільнымі з такімі находкамі і паведамляць у адмысловыя органы. Асабліва шмат захавалася боепрыпасаў Першай і Другой Сусветных войнаў на Палессі. Гэта абумоўлена тым, што балоцістая глеба не заўжды давала выбухнуць снарадам і добра іх захоўвае. Ратавальнік, спецыяліст па выбуховым прыладам Мікалай Ляшкевіч кажа, што ні ў якім разе нельга хоць нешта рабіць з выбуховымі прадметамі самастойна:

– Могуць выбухнуць нават без пабочнага ўздзеяння – удару, тлення, змянення палажэння і г.д. Пры знаходжанні выбухованебяспечнага прадмета неабходна тэрмінова паведаміць пра знаходку. Абгарадзіць доступ людзей і жывёл у радыюсе каля 100 метраў. Катэгарычна забаронена самастойна праводзіць нейкія дзеянні.

Толькі за красавік на Палессі ў Пінскім і Столінскім раёне выяўлена 10 снарадаў рознага прызначэння часоў Другой Сусветнай вайны, а ў сакавіку на Піншчыне знайшлі цэлы склад баявых снарадаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя