Рэха менскага ColorFest даляцела да Жодзіна



7 чэрвеня ў Менску ўпершыню прайшоў Міжнародны музычны фэст фарбаў ColorFest. Ён адбыўся на пляцоўцы парку Dreamland.

2000IMG_1157

Удзельнікі мерапрыемства абсыпалі адзін аднаго рознакаляровымі спецыямі, яркімі фарбамі Холі (якія лёкка можна абтрэсці альбо змыць вадой).

Акрамя вясёлых „абсыпанняў”, увазе ўдзельнікаў былі прапанаваныя модныя трэкі папулярных выканаўцаў і маладых артыстаў, а таксама віктарыны і перфомансы, музычныя выступы хэдлайнераў – Лігалайз, Navi, Dino MC, Дзмітрый Камінскі, Drum Killa, „Шахматы”.

ColorFest доўжыўся з поўдня да вечара. Адбылася спэцыяльная шоў-праграма. Уваход быў бясплатным. Арганізатары прадавалі фарбу ў спецыяльных пакеціках, якія можна было дзяліць на 3-4 порцыі. Сваю фарбу прыносіць на фэст забаранялася.

Рэха менскага фэсту даляцела ў гэты дзень і да Жодзіна.

[Not a valid template]

Алесь Лета, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара