Рэклама анархістаў на вуліцах Гародні
У Гародні ў вялікай колькасці з’явілася рэклама беларускіх анархістаў.
На вуліцах Савецкіх Памежнікаў, Шчаснага, Гая на слупах і паштовых скрынках гараджан з’явіліся ўлёткі і налепкі з рознымі сацыяльнымі лозунгамі: “Транспарт мусіць быць бясплатным”, “Правы не даюць – правы бяруць”.
[Not a valid template]
Старонка, што пазначана на ўлётках і налепках, заблакавана ў Беларусі згодна з заканадаўствам, аднак адчыняецца праз розныя ананімайзеры. Старонка прапануе розныя спосабы “прамога дзеяння” і распавядае пра агітацыю анархістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
