Рэкламная акцыя нашага радыё на гарадзенскай дыктоўцы



Рэкламная акцыя нашага Беларускага Радыё Рацыя прайшла на дзявятай нацыянальнай дыктоўцы ў Гародні. Традыцыйна наша радыё інфармацыйна падтрымлівае гэтую падзею. Гэта добрая нагода нагадаць нацыянальна свядомым беларусам пра працу Беларускага Радыё Рацыя для іх і пра іх. Кажа Віктар Сазонаў – прамоўтар нашага радыё:

Некалькі беларускіх важкіх арганізацый стараюцца падтрымаць гэтую дыктоўку. Перадусім таму, што гэта адна з нешматлікіх акцый. Бо раней шмат было розных акцый. Але сёння з-за ціску, які ідзе, з-за непамерных караў, якія накладваюць на актывістаў, акцый стала менш. І вось беларуская дыктоўка – гэта адна з патрыятычных акцый, якая ўжо мае вобраз традыцыі і ладзіцца штогод. Беларускае Радыё Рацыя як адзін з найбольш важкіх інфармацыных парталаў, безумоўна, стараецца не стаяць у баку.

На дыктоўцы кожны з паўтары сотні ўдзельнікаў атрымаў рэкламную прадукцыю: налепкі і тканевыя торбы з новым лагатыпам Беларускага Радыё Рацыя.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Уладзіміра Хільмановіча