Рэкордны штраф – за права на свабоду слова



9 мільёнаў беларускіх рублёў мае выплаціць гомельская журналістка Наталля Крывашэй за тое, што відэа-сюжэт з яе удзелам выходзіў на тэлеканале Белсат. Суддзя Цэнтральнага райсуда Марына Дамненка адхіліла амаль усе хадайніцтвы журналісткі адносна мовы працэсу, а таксама выслухоўвання паказанняў сведак. Наталля Крывашэй заяўляе, што падчас паседжання не было нават і намёку пра аб’ектыўнасць:

– Як можна казаць пра аб’ектыўнасць разгляду справы, калі на ўсе мае хадайніцтвы яна адмаўляла. Яна нават адмовіла, каб даў тлумачэнне сведка. Яна адмаўляла абсалютна ўсё. І напэўна з-за таго, што я вельмі шмат ёй давала адводаў, яна вельмі раззлавалася і прызначыла максімальную суму штрафа –  50 базавых велічыняў.

У Беларусі Артыкул Адміністрацыйнага кодэксу 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ) выкарыстоўваўся 21 раз у дачыненні да незалежных журналістаў. Агульная сума спагнанняў перавышае сто мільёнаў беларускіх рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gomelspring.org