Рэктар БрДТУ Аляксандр Драган пакуль выконвае свае абавязкі



Пра гэта паведамілі прадстаўнікі згаданай навучальнай установы. Справа ў тым, што пасля абеду ў берасцейскіх Telegram-каналах з’явілася інфармацыя пра тое, што Аляксандр Драган зняты з пасады.

Гэтая інфармацыя, у сваю чаргу, выклікала абурэнне ў карыстальнікаў.

У прыёмнай пацвердзілі, што рэктар знаходзіцца на працоўным месцы:

– Прыёмная рэктара. Рэктар выконвае абавязкі і на дадзены момант падпісвае дакументы. Зараз ён у кабінеце.

Па інфармацыі мясцовых СМІ, сам рэктар пакуль не каментуе інфармацыю пра зыход з пасады.

***

7 верасня 2020 года каля ўваходу ва ўніверсітэт адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі на пратэстах студэнтамі. У той дзень да ўдзельнікаў выйшаў сам рэктар Аляксандр Драган і паведаміў пра вызваленне затрыманых. Пасля гэтага студэнты вярнуліся на заняткі. У акцыі салідарнасці тады прынялі ўдзел каля 50 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: bvn.by