Рэктарам ЕГУ стаў прафесар Дэвід Полік



Новым рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільні абраны прафесар Дэвід Полік, які да гэтага быў часовым выканаўцам абавязкаў рэктара. Як паведамляе БелаПАН, кандыдатуру Поліка 3 красавіка ўхваліў агульны сход заснавальнікаў. Афіцыйная інфармацыя пра абранне рэктара хутчэй за ўсё будзе апублікаваная пасля выхадных.

Паведамляецца, што продкі Поліка – выхадцы з Беларусі. Сам ён не размаўляе ні па-беларуску, ні па-руску, але цяпер ён вывучае рускую мову. Да ЕГУ Полік быў прэзідэнтам у чатырох амерыканскіх ВНУ: школе Чыкагскага інстытута мастацтваў, каледжы Лебанон-Вэлі, Бірмінгемскім паўднёвым каледжы і Дзяржаўным універсітэце Нью-Ёрка (аддзяленьне ў Кортландзе). Ён таксама працаваў дэканам факультэта мастацтваў і навук і дацэнтам філасофіі ў Сіэтлскім унівэрсітэце ў Вашынгтоне.

Нагадаем, на пасаду рэктара ЕГУ таксама прэтэндавалі прафэсар ЕГУ Таццяна Шчытцова, лідар Руху „За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, гісторык Алесь Краўцэвіч, а таксама грамадзяне ЗША прарэктар па развіцці й камунікацыі ЕГУ Дарыюс Удрыс і дырэктар офіса Інстытута міжнароднага адукацыі ў Маскве Эдвард Рослаф.

Каля двух гадоў таму паміж адміністрацыяй і сенатам ЕГУ ўзнік канфлікт, звязаны з правядзеннем рэформы прафесарска-выкладчыцкага складу. Група выкладчыкаў, якая выступае супраць палітыкі адміністрацыі, заснавала платформу „За новы ЕГУ”. 1 кастрычніка 2014 года з большасьцю з іх не працягнулі працоўныя кантракты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота forbes