Рэлігійная неталерантнасць у Мухаўцы
Жыхар пасёлка Мухавец, што ў Берасцейскім раёне, Юры Свірэпа паскардзіўся ў міліцыю і ва ўпраўленне адукацыі на праяву рэлігійнай неталерантнасці, на зняважлівае стаўленне настаўніцы мясцовай школы да ягонага сына-баптыста, навучэнца 6-га класа. Хлопец пабіўся з сынам настаўніцы.
Па словах бацькі, настаўніца абазвала сына ідыётам-баптыстам і прыгразіла, што ў яго могуць быць праблемы ў школе:
– Мы пабачылі агрэсію, нежаданне вырашыць праблему, а жаданне паказаць, што яна настаўніца, маўляў, табе яшчэ вучыцца ў гэтай школе. Гэта не першы раз мы сустракаемся з падобнымі заявамі. Калі мы кажам, напрыклад у медычнай установе, пра пэўныя законныя патрабаванні, нам таксама адказвалі: табе ж тут яшчэ лячыцца.
Па словах Юрыя Свірэпы, паколькі настаўніца не пажадала выбачыцца за свае паводзіны, ён паскардзіўся на яе ў міліцыю і ва ўпраўленне адукацыі. Аднак Юры Свірэпа гатовы ў любы момант адклікаць сваю скаргу, калі настаўніца прызнае сваю памылку і абразлівыя выказванні на адрас баптыстаў.
Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя