РЭП арганізаваў у Берасці прабег супраць кантрактаў
Сябры Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Берасцейшчыны адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека прабегам па пешаходнай вуліцы Савецкай у Берасці. Бегуны былі апрануты ў белыя майкі з надпісам “За Беларусь без кантрактаў!” і “Рабоў да раю не пускаюць”.
„Гэтая нашая акцыя напамінае берасцейцам пра Міжнародны дзень правоў чалавека, значны і вялікі дзень для кожнага працаўніка,” – кажа прававы інспектар прасаюза Уладзімір Малей:
– Прафсаюз РЭП стаў ініцыятарам правядзення акцыі па адмене кантрактнай сістэмы.
Рыгор Грык:
– Я прыехаў падтрымаць гэты прабег. Мы хочам паказаць нашым людзям, якія жывуць у Берасці, тое, што адмена кантрактнай сістэмы неўзабаве адбудзецца, таму што немагчыма увесь час быць рабамі.
Валерый Фамінскі:
– Добры дзень такі, каб гэтыя правы сапраўды сталі рэальнымі, а не папяровымі.
Аляксандр Мех, Кобрын:
– За сваю волю заўсёды трэба змагацца, за сваю волю трэба і ахвяраваць, і ўвесь час бараніць яе.
Акцыя выклікала зацікаўленасць у людзей. Завязваліся размовы. Удзельнікі акцыі лічаць, што насуперак жадання ўладаў, усё-такі інфармацыя пра Міжнародны дзень правоў чалавека пайшла ў народ.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя