РЭП рыхтуе папраўкі ў Працоўны кодэкс
Незалежны прафсаюз работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці рыхтуе папраўкі ў Працоўны кодэкс
Папраўкі тычацца стасункаў работніка і наймальніка, распавёў кіраўнік мінскай філіі прафсаюзу РЭП Мікалай Пахабаў.
– Мы хочам, каб у Працоўным Кодэксе напісалі, што наймальнік абавязаны сфармуляваць прычыны звальнення. Мы людзі і мы павінны змагацца за тое, каб мы былі людзьмі. Таму вельмі важна, каб нас падтрымалі не толькі прадстаўнікі незалежных прафсаюзаў, але і тыя людзі, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў.
Акрамя гэтага, прафсаюз распачынае збор подпісаў за змену артыкулаў, якія не дазваляюць звольніцца па свайму жаданню да сканчэння кантракту. Мікалай Пахабаў кажа, што нягледзячы на рэпрэсіі, рабочыя ўступаюць у незалежныя прафсаюзы. Зараз іх колькасць па краіне дасягае 10.000 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
