„Рэпарцёры без межаў”: Пераслед журналістаў у Беларусі значна ўзмацніўся
153-е са 180 месцаў у „Індэксе свабоды прэсы” заняла Беларусь па выніказх 2018 года. Новы рэйтынг апублікавала міжнародная арганізацыя „Рэпарцёры без межаў”. У 2017 годзе Беларусь была на 155-м месцы. Пазіцыя Беларусі ў „Індэксе свабоды прэсы” сведчыць пра паляпшэнне, але на самой справе яна адлюстроўвае той факт, што сітуацыя значна пагоршылася ў многіх іншых краінах, а таксама той факт, што рэкордная колькасць затрыманняў у 2017 годзе не была паўтораная ў 2018-м”, – адзначаюць „Рэпарцёры бяз межаў”.
Каментуе намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:
– Беларусь па-ранейшаму займае вельмі сумнае месца ў рэйтынгу «Рэпарцёраў без межаў», таму што праблемы медыя, праблемы свабоды слова ў Беларусі не змяняюцца. Фактычна кожны дзень беларускія журналісты сутыкаюцца з перашкодамі і з рознымі забаронамі, з розным ціскам. Летась гэта была «справа БелТА», суды над журналістамі, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя. Канешне, гэта ўсё ўплывала на рэйтынг «Рэпарцёраў без межаў».
У дакуменце падкрэсліваецца, што у Беларусі „напярэдадні выбарчага цыклу ідзе чарговы віток пераследу журналістаў”. Як лічаць „Рэпарцёры без межаў” летась пераслед журналістаў дасягнуў беспрэцэдэнтнага ўзроўню — на іх было накладзена больш за 100 штрафаў.
У 2017 годзе Беларусь займала ў рэйтынгу 155-е месца. „Пазіцыя Беларусі ў „Індэксе свабоды прэсы”, здаецца, сведчыць пра паляпшэнне, але на самай справе яна адлюстроўвае той факт, што сітуацыя значна пагоршылася ў многіх іншых краінах, а таксама той факт, што рэкордная колькасць затрыманняў у 2017 годзе не была паўтораная ў 2018-м”, — тлумачаць „Рэпарцёры без межаў”.
У дакуменце падкрэсліваецца, што ў Беларусі „напярэдадні выбарчага цыклу ідзе чарговы віток пераследу журналістаў”. У 2018 годзе пераслед журналістаў, лічаць „Рэпарцёры без межаў”, дасягнуў беспрэцэдэнтнага ўзроўню — на іх было накладзена больш за 100 штрафаў.
„Рэпарцёры без межаў”, у прыватнасці, нагадваюць пра „справу БелТА”, падчас якой аб`ектамі пераследу сталі партал tut.by і інфармагенцтва БелаПАН, а таксама арышты „крытычных журналістаў і блогераў”, блакаванне сайтаў і ўзмацненне жорсткасці закона аб СМІ.
Адносна сітуацыі ў свеце „Рэпарцёры без межаў” адзначаюць: „Абноўлены” Індэкс свабоды прэсы „дэманструе, як нянавісць да журналістаў перараджаецца ў гвалт, які робіцца фактарам росту страху. Колькасць краін, якія могуць расцэньвацца як „надзейныя”, гэта значыць тых, дзе журналісты могуць працаваць у цалкам бяспечных умовах, працягвае змяншацца. У той час як аўтарытарныя рэжымы працягваюць ўзмацняць свой уплыў на СМІ”.
Першыя месцы ў рэйтынгу занялі Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Нідэрланды і Данія, апошнія — В`етнам, Кітай, Эрытрэя, Паўночная Карэя, Туркменістан.
Сярод суседзяў Беларусі найлепшыя паказчыкі ў Латвіі (24-е месца), затым ідуць Літва (30-е), Польшча (59-е), Украіна (102-е), Расея (149-е).
belapan.by