«Рэпарцёры без межаў» заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед журналістаў
Міжнародная арганізацыя «Рэпацёры без межаў» заклікала ўлады Беларусі спыніць новую хвалю рэпрэсіяў у дачыненні да журналістаў.
У заяве адзначаецца, што 14 і 15 ліпеня падчас акцый пратэсту ў краіне было затрымана не менш за 16 прадстаўнікоў медыя. «Рэпарцёры без межаў» згадваюць, у прыватнасці, пра затрыманне карэспандэнта „Радыё Свабода” Антона Трафімовіча, якому зламалі нос, і пазаштатнай карэспандэнткі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Віялеты Саўчыц. Адзначаецца, што затрыманы ў Берасці супрацоўнік сайта «Першы рэгіён» Даніла Палянскі аштрафаваны на 810 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь займае 153-е месца сярод 180 краін. Такім чынам, пад уладай Лукашэнкі наша краіна адна з найбольш заняволеных у кантэксце прэсы.
Беларускае Радыё Рацыя
