„Рэпрадуктыўная (не) справядлівасць у Беларусі, Украіне”



Рэпрадуктыўныя правы – у сталічнай прасторы “Цэх” адбылася дыскусія па гэтай тэме, у якой бралі ўдзел эксперткі з Беларусі і Украіны. Гаворыць яе ўдзельніца Галіна Ярмінава – даследніца з Кіева.

— Мы сустрэліся з эксперткамі з Беларусі і абмяркоўвалі як выглядае сітуацыя з рэпрадуктыўнымі правамі ў Беларусі і Украіне. Ва Украіне, на фармальным узроўні здаецца, што сітуацыя больш-менш някепская. Тым не менш у нас дастаткова складаная сітуацыя ў апошнія некалькі гадоў. У нас актывізаваліся рэлігійныя групы, якія фактычна атакуюць сексуальныя і рэпрадуктыўныя правы жанчын і спрабуюць дамагчыся зрабіць доступ да абортаў больш жорсткім.   

Заканадаўства Украіны і Беларусі ў пытанні рэпрадукцыі максімальна набліжанае да еўрапейскага, але практыка яго прымянення далёкая ад ідэалу.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск